Вы тут

Нацыянальная бібліятэка атрымала ў дар кнігу Сімяона Полацкага


Сёлета прафесійнае свята работнікаў бібліятэк у краіне адзначалася дваццаты раз. Яно прывязана да дня заснавання галоўнай кніжнай скарбніцы — 99 гадоў таму ў верасні пастановай Савета народных камісараў БССР была створана Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Пасля яе пераймянуюць у дзяржаўную бібліятэку, доўгі час мы яе будзем ведаць як «Ленінку», а ў суверэннай рэспубліцы яна стане Нацыянальнай бібліятэкай.


Упершыню свята адзначалі з такім вялікім размахам. На працягу тыдня бібліятэкі ладзілі разнастайныя мерапрыемствы: сустрэчы з аўтарамі і чытачамі, конкурсы, віктарыны, гульні. Адно ж з найважнейшых святочных мерапрыемстваў прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы. Тут былі адзначаны найлепшыя работнікі галіны, прадстаўнікі ўсіх абласцей з гарадскіх і вясковых устаноў. Узнагароды работнікам бібліятэк уручалі высокія госці, сярод якіх быў і прэм'ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.

За шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Нацыянальная бібліятэка атрымала Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама вельмі каштоўны падарунак — сертыфікат на 100 тысяч рублёў для набыцця планетарнага кніжнага сканера, які будзе выкарыстоўвацца для работы з электроннымі фондамі.

Нацыянальная бібліятэка стараецца падстройвацца пад патрэбы часу. Тут працягваюцца работы па збіранні кніжных скарбаў (на сёння фонды ўключаюць больш за 9 мільёнаў экзэмпляраў). Шмат робіцца для папулярызацыі кнігі, ладзяцца выстащки і творчыя сустрэчы. Актыўна развіваюцца сучасныя тэхналогіі.

Ёсць у Нацыяналкі яшчэ адна найважнейшая місія — вяртанне духоўных набыткаў нашага народа і іх папулярызацыя. У яе фондах захоўваюцца старажытныя кнігі і рукапісы, выданні з аўтографамі знакамітых дзеячаў навукі, мастацтва, літаратуры. А на Дзень бібліятэк фонд папоўніўся яшчэ адным рарытэтам — пры пасрэдніцтве Міністэрства замежных спраў і Міністэрства культуры, падтрымцы Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі бібліятэка атрымала ў дар першую кнігу вядомага дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча ХVІІ стагоддзя Сімяона Полацкага. Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша заўважыў:

— Мы доўга ішлі да атрымання такога каштоўнага выдання. Гэта кніга не толькі зрабіла Сімяона Полацкага знакамітым, але і моцна паўплывала на далейшыя геапалітычныя працэсы Усходняй Еўропы.

Як запэўніў Раман Галоўчанка, дзяржава працягне аказваць усебаковую падтрымку развіццю бібліятэчнай справы, прымнажэнню бібліятэчнага фонду, у тым ліку і шляхам набыцця ўнікальных кніжных помнікаў, якія маюць вялікую гістарычную і культурную значнасць для нашага народа. І згадаў, што ў ліпені гэтага года па ініцыятыве ўрада было прынята распараджэнне аб выдзяленні дастаткова сур'ёзнай сумы на пакупку дзвюх унікальных кніг «Азбука» і «Граматыка», якія былі выдадзены праваслаўнымі асветнікамі братамі Зізаніямі ў 1596 годзе.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Асветнік у храме асветы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».