Вы тут

Беларусь і Ірак рыхтуюцца да пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве


Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулрахманам Хамід Махамедам аль-Хуссайні, паведамляе прэс-служба МЗС.


Фота: МЗС

Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых падчас палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Іраку ў Багдадзе ў чэрвені 2021 года.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, а таксама арганізацыі візітаў у Беларусь кіраўнікоў іракскіх міністэрстваў і кампаній для прапрацоўкі канкрэтных двухбаковых праектаў.

Абмеркаваны таксама пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у адукацыйнай і гуманітарнай сферах.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.