Вы тут

Праект «Адзінства народа — вялікі здабытак» прэзентавалі ў «Глобусе»


Праект з аднайменнай назвай прэзентавалі ў сталічнай краме «Глобус» у Дзень народнага адзінства. Арганізатарамі яго выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы РУП «Белсаюздрук» і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У межах праекта была зроблена апрацоўка вялікай колькасці арыгіналаў беларускіх выданняў 1920—30-х гадоў («Сялянская ніва», «Жыццё беларуса», «Беларускі звон», «Маланка» і іншыя), якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі па аб'яднанні беларускіх зямель, цяжкія выпрабаванні беларускага народа ў той перыяд.


— Усе выданні, што тут прадстаўлены, — унікальныя, — адзначыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. — Гэтыя газеты і часопісы былі скрупулёзна вывучаны, для таго каб знайсці самыя яркія падзейныя рэчы, якія дазваляюць распавесці пра тыя гістарычныя часы, калі прымалася рашэнне па аб'яднанні беларускіх зямель як палітычнымі сіламі, так і народам, калі гэтае рашэнне давалася праз кроў і пот нашых продкаў.

Прэзентаваныя выданні выходзілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1921 да 1939 года. У экспазіцыі можна ўбачыць як копіі, так і арыгіналы газет і часопісаў. Дарэчы, азнаёміцца з экспанатамі праекта можна ў крамах і кіёсках «Белсаюздруку» па ўсёй краіне. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць там убачыць і набыць і тавары пашыранай лінейкі з сімволікай Рэспублікі Беларусь, якая напярэдадні свята папоўнілася. А на светлавых панэлях павільёнаў цяпер размешчаны калажы прадстаўленых у праекце выданняў.

— Вядома, нас могуць папракнуць, маўляў, гэтыя ж выданні палітызаваныя. Але хачу адразу сказаць усім скептыкам наступнае. У беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі былі свае партыі, газеты, і паміж сабой у іх не было згоды па многіх пытаннях, што датычылася палітыкі, эканомікі. Яны па-рознаму ставіліся і да Савецкага Саюза, і да Польшчы. У кожнага было сваё меркаванне, і яны прадстаўлены ў праекце. Але самае галоўнае, што па беларускім пытанні яны былі адзіныя. Іх непакоіла адукацыя на роднай мове, закрыццё школ беларускіх, тое, што падчас перапісу беларусаў запісваюць або рускімі, або палякамі, — распавядае аўтар праекта, гісторык, калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў.

Неад'емнай часткай праекта стала і кніга Уладзіміра Ліхадзедава «17 верасня. Дзень народнага адзінства», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».

Алена ДРАПКО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».