Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Gрэзідэнта.


«Наша краіна славіцца сваёй прыроднай разнастайнасцю: паўнаводнымі рэкамі і азёрамі, унікальнымі балотамі, рэліктавымі запаведнымі куткамі, а таксама лясамі, якія займаюць каля 40 працэнтаў яе тэрыторыі. Захаванне і прымнажэнне ўсіх гэтых багаццяў — адна з ключавых задач, якія стаяць сёння перад дзяржавай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рацыянальнае выкарыстанне і планамернае аднаўленне рэсурсаў, стварэнне сучасных дрэваапрацоўчых магутнасцяў вывела лясны комплекс у драйверы росту эканомікі Беларусі. У гэтай важнай галіне сёння задзейнічаны больш за 70 тыс. чалавек — адданых сваёй справе прафесіяналаў.

«Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы, укараненню перадавых тэхналогій, селекцыйнай працы гадавальнікаў і спецыялізаваных цяплічных комплексаў Беларусь і ў далейшым будзе выдатнай, квітнеючай краінай з багатай прыродай», — выказаў перакананасць Прэзідэнт.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.