Вы тут

Расійскі артыст Кай Метаў трапіў у ДТЗ пад Мінскам


Пад Мінскам адбылася аварыя з удзелам заслужанага артыста Расіі Кая Метава, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, 18 верасня, каля 18.00, на 85-м км аўтадарогі М6 Мінск-Гродна кіроўца 1977 года нараджэння на Аўтамабілі «Таёта» ехаў у напрамку Гродна. Ён не ўлічыў надвор’е, не справіўся з кіраваннем і наехаў на асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль апынуўся ў кювеце. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Артыст, які знаходзіўся на заднім сядзенні, быў дастаўлены для абследавання ў медыцынскую ўстанову.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?