Вы тут

У Расіі падводзяць вынікі выбараў у Дзярждуму


Выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў — ад участковых да ЦВК РФ — падводзяць вынікі выбараў у Дзярждуму восьмага склікання, піша ТАСС.


Выбары ніжняй палаты расійскага парламента, якая будзе працаваць на працягу наступных пяці гадоў, упершыню ў гісторыі праходзілі на працягу трох дзён. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, было прынята рашэнне правесці выбары, прызначаныя ўказам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на адзіны дзень галасавання 19 верасня, таксама 17 і 18 верасня з улікам мер санітарнай бяспекі.

На дадзены момант «Адзіная Расія» атрымлівае 48,56% галасоў на выбарах дэпутатаў Дзярждумы па партыйных спісах па выніках апрацоўкі 70,67% пратаколаў, вынікае з дадзеных ЦВК.

КПРФ набірае 20,25%, ЛДПР — 7,68%, «Справядлівая Расія — За праўду» — 7,42%, «Новыя людзі» — 5,53%.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?