Вы тут

Муж загінулай на беларуска-польскай мяжы жанчыны раскрыў падрабязнасці інцыдэнту


Муж загінулай на беларуска-польскай мяжы жанчыны грамадзянін Ірака Хайдар Камаі Абдул Хусэйн у эфіры СТВ раскрыў падрабязнасці трагічнага інцыдэнту, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Мужчына распавёў, што жонцы было 39 гадоў. Яны з дзецьмі беглі з Ірака ў пошуках месца для лепшага жыцця. Думалі знайсці яго ў Еўрасаюзе. Накіроўваліся ў Германію і ўжо змаглі дайсці да бліжэйшай польскай вёскі. Жонка і дзеці стаміліся. Спрабавалі сагрэцца ля вогнішча, высушыць вопратку і абутак. Хацелі піць. Муж папрасіў у польскага жыхара вады, але той паведаміў пра мігрантаў вартавым мяжы. Да сям’і тут жа прыехалі польскія памежнікі і, не даўшы ім абуцца і апрануцца, сталі гнаць басанож да беларускай мяжы.

«Маёй жонцы было дрэнна, у яе ціск. Яна была вельмі стомленая, вельмі павольна ішла. І адзін польскі салдат надзеў пальчаткі. На іх быў метал. І яе вельмі моцна штурхнуў. Яна ўпала. Калі я паглядзеў на жонку, яна была ў шоку і не магла рухацца — проста адкрыла вочы і нават не магла дыхаць», — распавёў грамадзянін Ірака.


Як паведамлялася раней, днём 19 верасня паступіла паведамленне аб выяўленні цела жанчыны без прыкмет жыцця паблізу ад беларуска-польскай мяжы. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. 

Жанчына была знойдзена без абутку, і пасля першапачатковага агляду цела, следства не выключае, у тым ліку, версію наступлення смерці ад пераахаладжэння.

Следчыя УСК па Гродзенскай вобласці з прыцягненнем спецыялістаў абласнога ўпраўлення ДКСЭ правялі агляд месца здарэння. Ажыццяўляюцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, прызначаныя экспертныя даследаванні для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

У мэтах забеспячэння празрыстасці расследавання і даступнасці інфармацыі, у тым ліку для міжнародных арганізацый, Дзяржпагранкамітэт апавясціў і запрасіў на месца здарэння прадстаўнікоў Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.