Вы тут

У Брэсце знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны


У Брэсце знойдзены снарад часоў вайны, перадае УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама.

«У дзяжурную частку Ленінскага РАУС Брэста паступіла паведамленне аб тым, што знойдзены боепрыпас часоў вайны. Жыхар Брэста капаў траншэю пад вадаправод на сваім участку па вуліцы Рэчыцкая і наткнуўся на металічны прадмет з элементамі карозіі. На месца выяўлення неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526», - распавялі ва УУС.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, знойдзеных прадметам з’яўляецца артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Вайскоўцы абследавалі тэрыторыю на прадмет наяўнасці іншых выбуховых прылад. Боепрыпасаў больш не выяўлена. У цяперашні час снарад знішчаны. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?