Вы тут

Жыхарку Астравецкага раёна будуць судзіць за забойства трохмесячнага сына


Жыхарку Астравецкага раёна будуць судзіць за забойства з асаблівай жорсткасцю трохмесячнага сына, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Фота: Пракуратура па Гродзенскай вобласці.

Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў Гродзенскі абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовай жыхаркі вёскі Супраненты Астравецкага раёна. Жанчыне інкрымінавана забойства з асаблівай жорсткасцю свайго трохмесячнага дзіцяці.

У чэрвені 2021 года яна нанесла дзіцяці больш за 10 удараў. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць хлопчыка наступіла на месцы здарэння ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджалася пераломамі касцей чэрапа, кровазліццямі пад абалонкі мозгу, а таксама іншымі пашкоджаннямі. Маці ў момант здзяйснення злачынства была п’яная.

«У выніку судова-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што яна магла ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку і значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі», — адзначылі ў пракуратуры.

Жанчына ўзята пад варту. Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.