Вы тут

Мінчанка ў дзіцячай калясцы вывезла з крамы тавар на Br700


Мінчанка ў дзіцячай калясцы вывезла з крамы тавар на Br700, перадае ГУУС Мінгарвыканкама.


Скрыншот з відэа МУС.

Праваахоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска ўстанавілі асобу жанчыны, якая падазраецца ў крадзяжы з крамы спартыўнага харчавання. Аператыўнікі высветлілі, што ў гандлёвую кропку непрацуючая мінчанка прыйшла з мужам і малалетнім дзіцем. Пакуль муж задаваў прадаўцу пытанні, 39-гадовая жанчына незаўважна здымала з вітрыны спартовае харчаванне і складвалі ў дзіцячую калыску. Затым сям’я пакінула павільён, не расплаціўшыся. Выявіўшы нястачу, індывідуальны прадпрымальнік звярнуўся ў міліцыю.

Сума шкоды склала больш як Br700. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за крадзеж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».