Вы тут

У Мінску завяршаюць будаўніцтва станцыі кампаставання раслінных адходаў


Рэалізацыя праекта па будаўніцтву ў сталіцы лініі кампаставання раслінных адходаў знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, распавёў на нядаўнім пасяджэнні працоўнай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


І. Кушнярэвіч дадаў, што такі аб’ект пакуль адзіны на постсавецкай прасторы. За аснову бралі станцыю, якая працуе ў Германіі і якая адказвае самым высокім патрабаванням экалагічных нормаў.

Лінію будуюць у прамзоне на вул. Мантажнікаў побач з участкам «Мінскзелянбуда», на якім наладжана вытворчасць урадлівага грунту.

Чакаецца, што станцыя пачне прымаць раслінныя адходы з сярэдзіны кастрычніка, там змогуць перапрацоўваць лістоту, скошаную траву, галіны, сукі. Штогод аб’ект зможа прымаць 70 тыс. т раслінных адходаў, з якіх на выхадзе будзе атрымлівацца 28 тыс. т кампоста. Яго будуць выкарыстоўваць для вырабу расліннага грунту.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?