Ратавальнікі Брэсцкай вобласці за мінулыя суткі патушылі чатыры пажары, ёсць загінулы, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб пажары ў цагляным будынку прыватнай пякарні ў вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна паступіла ў службу выратавання 20 верасня ў 11.15. У выніку ўзгарання пашкоджана кроквенная сістэма даху на плошчы 10 кв.м, закураны сцены і столь.
Другі пажар здарыўся ў гэты ж дзень. Інфармацыя аб загаранні гаспадарчага будынкі ў вёсцы Русіна Баранавіцкага раёна прыйшла ў МНС у 23.59. Агнём знішчаны дах на плошчы 100 кв.м, пашкоджана маёмасць унутры.
Праз паўгадзіны таксама паступіла паведамленне аб узгаранні яшчэ аднаго гаспадарчага будынка, але ў гэты раз у Давыд-Гарадку Столінскага раёна. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць унутры.
Чацвёрты пажар зафіксаваны ў 03.19. Ён адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Дабрамысль Івацэвіцкага раёна. Падчас узгарання загінуў гаспадар дома 1952 года нараджэння. Агонь пашкодзіў перакрыцце, унутраныя канструкцыі і маёмасць.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.
Прэв'ю: pexels.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».