Вы тут

Расія ў поўным аб’ёме аднавіла авіязносіны з Беларуссю


З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС.


Такім чынам, паветраныя зносіны паміж Расіяй, Беларуссю, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будуць адноўлены ў поўным аб’ёме.

У чэрвені Расія павялічыла колькасць рэгулярных рэйсаў у авіязносінах з Беларуссю да 10 у тыдзень. З 1 жніўня Расійская Федэрацыя падвоіла колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск, а таксама павялічыла іх колькасць з Сочы і Краснадара.

Што датычыцца іншых замежных напрамкаў, у Ірак самалёты будуць лятаць па маршруце Масква — Багдад два разы ў тыдзень, у Іспанію будзе ажыццяўляцца па чатыры рэйсы ў тыдзень з Масквы ў Мадрыд і Барселону, а таксама па два разы ў тыдзень у Малагу і Алікантэ. У Кенію самалёты будуць лятаць з Масквы ў Найробі двойчы ў тыдзень, а ў Славакію будзе чатыры рэйсы ў тыдзень па маршруце Масква — Браціслава і два рэйсы ў тыдзень з Санкт-Пецярбурга ў Браціславу.

Раней Расія ўжо аднавіла авіязносіны з 53 краінамі. Пры гэтым прыпыненне авіязносін з Танзаніяй прадоўжана да 1 кастрычніка ў сувязі з эпідсітуацыяй у краіне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?