Вы тут

Viber заблакаваў у Беларусі 4 тыс. акаўнтаў махляроў. І гэта толькі ў верасні


У верасні прыкладанне Viber у Беларусі заблакавала каля 4 тыс. акаўнтаў махляроў. На іх паскардзіліся самі карыстальнікі. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу распрацоўніка мэсэнджара.


Нагадаем, з пачатку лета ў Беларусі было заблакавана больш за 7 тыс. акаўнтаў ашуканцаў, на якія паскардзіліся карыстальнікі.

Viber нагадвае: ні ў якім разе не варта раскрываць канфідэнцыйную інфармацыю, напрыклад, дадзеныя банкаўскай карты, кім бы ні прадставіўся ваш суразмоўца — супрацоўнікам банка або прадстаўніком любых іншых арганізацый.

Важна асобна адзначыць, што ў папулярным мэсэнджары даступныя опцыі для дадатковай абароны карыстальнікаў. Напрыклад, функцыя «абарона ад лішніх званкоў», пры актывацыі якой карыстальнік не будзе атрымліваць апавяшчэнні аб званках з нумароў, якія не ўваходзяць у яго спіс кантактаў. Функцыя даступная для ўсіх карыстальнікаў з беларускімі нумарамі мабільных тэлефонаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?