Вы тут

Палаты павышанай камфортнасці — для ветэранаў


 

Учора, у Міжнародны дзень міру, у дзвюх сталічных медустановах былі ўрачыста адкрыты палаты павышанай камфортнасці для ветэранаў войнаў і працы. У мінскім анкалагічным дыспансеры іх 12, у бальніцы хуткай дапамогі — 21. Дапамогу ў іх абсталяванні аказаў Беларускі фонд міру ў рамках акцыі «Наша ўвага ветэранам войнаў і працы». Усяго ў краіне з'явіцца каля дзвюх тысяч такіх палат.


Палаты аснашчаны як неабходным медыцынскім абсталяваннем — спецыяльнымі ложкамі, пульсаксіметрамі, танометрамі, тэрмометрамі і іншым, так і бытавымі прыборамі, у прыватнасці тэлевізарамі і халадзільнікамі.

— Урачыстае адкрыццё адбываецца ў Дзень міру, і гэта вельмі сімвалічна.Тое, што абрана такая форма ўзаемадзеяння з сістэмай аховы здароўя — дапамога менавіта камфартабельна абсталяванымі палатамі для нашых ветэранаў — нясе яшчэ больш глыбокі сэнс, бо мір на нашу зямлю прынеслі менавіта гэтыя людзі сталага веку, — адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. — Кансалідацыя ўсіх намаганняў з'яўляецца сімвалам у тым ліку і гэтага года. Палаты прызначаны для камфартабельнага знаходжання, але маюцца і дыягнастычныя прыборы, неабходныя падчас пандэміі. У такі час для нас важны любы рэсурс і садзейнічанне. Таму мы вельмі ўдзячны калегам, бізнесу, фонду міру.

Акцыя Беларускага фонду міру праводзіцца ва ўсёй краіне — такія ж камфортныя ветэранскія палаты будуць абсталяваны ва ўсіх бальніцах Беларусі. У Мінску іх будзе каля 170, астатнія — ва ўсіх раёнах.

— Нам хочацца, каб нашы бабулі і дзядулі, трапляючы ў складаных сітуацыях у бальніцы, адчувалі сябе камфортна, як дома, — кажа старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько. — Плануем абсталяваць каля дзвюх тысяч ветэранскіх палат павышанай камфортнасці. Мяркую, што за год-паўтара мы гэта зробім. Намаганні ў гэтым кірунку аб'ядналі і дзяржава, і грамадскія арганізацыі, і бізнес. Паколькі мы робім гэта ўсе разам, то ў нас усё хутка атрымліваецца. Прыемна, што акцыя падтрымліваецца ўсімі беларусамі, бо калі людзі збіраюць дабраахвотныя ахвяраванні ў фонд міру, то яны бачаць, куды накіроўваюцца гэтыя сродкі.

Абсталяванне адной палаты абыходзіцца ў чатыры тысячы рублёў, у краіне іх абсталявана ўжо каля 500. Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё толькі адбылося, у некаторых палатах ужо з'явіліся першыя пацыенты. 84-гадовая мінчанка Марыя Афанасьеўна Васілёнак — адна з іх. «Адразу з карабля на баль», — жартуе жанчына і прызнаецца, што не чакала апынуцца ў такіх камфортных умовах.

— Штогод у нашым анкалагічным дыспансеры пралечваецца каля 40 тысяч пацыентаў, сярод іх — вялікая колькасць пажылых людзей, у тым ліку ветэранаў, — адзначае галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Віктар Кандратовіч. — Мы стараемся, каб яны знаходзіліся ў камфортных умовах.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.

У свеце

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Для краін Балтыі ралі цэн на электрычнасць стала ўжо амаль звыклай справай. 

Культура

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Трэцяга лістапада — дзень нараджэння класіка. 

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.