Вы тут

Дзень без аўтамабіля пройдзе ў Мінску. Кіроўцам прапануюць бясплатны праезд, веласіпедыстам — садавіну


Да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля», якая праводзіцца штогод 22 верасня і завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, далучыўся Мінск, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Гэты дзень пачнецца з масавага велапрабегу, у якім возьмуць удзел кіраўніцтва Мінгарвыканкама і адміністрацыі раёнаў горада. Калона веласіпедыстаў пройдзе па пр. Незалежнасці ад вул. Каліноўскага да плошчы Незалежнасці. Адбудзецца і электрапрабег, падчас якога запрошаныя госці праедуць на электрасамакатах, электравеласіпедах, гіраскутэрах ад парку Перамогі да жылога раёна Лебядзіны.

У гэты дзень гараджанам абяцаюць велашэрынг са зніжкамі, а для тых, хто перамяшчаецца на двухколавым транспарце, традыцыйна ладзяць акцыю «На працу на ровары!». Яна мае на ўвазе ўладкаванне на вуліцах горада энергетычных і інфармацыйных кропак для веласіпедыстаў з раздачай садавіны і інфармацыйных матэрыялаў аб Еўрапейскім тыдні мабільнасці і Дні без аўтамабіля. Такія пункты размесцяцца каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, насупраць «Мінск-Арэны» уздоўж веладарожкі і ў раёне ўнівермага «Беларусь».

Ёсць спецыяльная прапанова для аўтамабілістаў: у гэты дзень ім даецца права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Каб ім скарыстацца, дастаткова прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарту на машыну.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.