Вы тут

Дзённікі талент-шоу X-Factor пачнуць выходзіць з 25 верасня на «Беларусь 1»


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 25 і 26 верасня выйдуць першыя вялікія выпускі тэматычных дзённікаў прэм’ернага музычнага праекта «X-Factor у Беларусі», паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Фота: БелТА

«Падрыхтоўка буйнейшай эфірнай падзеі тэлесезона 2021/2022 на фінішнай прамой — праз некалькі тыдняў Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон папулярнай франшызы. Канкурсанты, а гэта амаль трыста яркіх і таленавітых чалавек з усіх куткоў краіны, падзяліліся са здымачнай групай сваімі асабістымі гісторыямі і сустрэліся твар у твар с зорнымі настаўнікамі — Русланам Аляхно, Вольгай Бузавай, Сяргеем Саседавым і Сяргеем Пархоменкам (Сярога). Тыя, хто пачулі запаветныя „так“ у адказ на свае выступленні, прайшлі інтэнсіўную і разнапланавую падрыхтоўку да вялікай сцэны ў трэніровачным лагеры праекта, выконваючы творчыя заданні на выбыванне. Хто са шчасліўчыкаў дакажа аўтарытэтным настаўнікам і тэлегледачам, што дастойны звання першага беларускага X-Factor, стане вядома ў прамым эфіры ў снежні», — расказалі ў прэс-службе.

Аб тым, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу-праекта X-Factor, раскажуць відэадзённікі ў эфіры «Беларусь 1» і на афіцыйным YouTube-канале шоу XFactorBelarus, а ўжо ў гэтыя выхадныя ў 20.25 гледачоў чакаюць два вялікія спецвыпускі.

Прэм’ера шоу-праекта «X-Factor у Беларусі» адбудзецца 9 кастрычніка на «Беларусь 1». Убачыць закуліссе творчай кухні, даведацца пра ўсе падрабязнасці цяпер можна ў афіцыйным акаўнце ў Instagram @xfactorbelarus, на YouTube-канале XFactorBelarus і ў іншых сацсетках. Аб праекце расказваюць таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін, у ранішняй праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» і ў эфіры каналаў Беларускага радыё.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».