Вы тут

У сталіцы за мінулыя суткі зарэгістраваны пажар. Двое мінчан былі выратаваны, 6 — эвакуіраваныя


У Мінску за мінулыя суткі быў зарэгістраваны адзін пажар. Двух жыхароў сталіцы выратавалі, шасцярых — эвакуіравалі, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Узгаранне здарылася на пр. Партызанскім, 93, прыкладна ў 4:15. У выніку пацярпела маёмасць на плошчы ў 15 м2 і шкленне аконнай рамы, а кватэра была закураная. Ратавальнікі выратавалі двух мінчан, яшчэ шасцярых эвакуіравалі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Таксама работнікі МНС 12 разоў выязджалі на аказанне тэхнічнай дапамогі. За суткі паступалі паведамленні аб тленне рыззя ў Ленінскім раёне і ўзгаранні смецця па вул.

У Мінскай вобласці зарэгістравалі пяць узгаранняў: у Бярэзінскім, Барысаўскім, Любанскім, Пухавіцкім і Стаўбцоўскім раёнах. Загінулых або пацярпелых няма.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.