Вы тут

Новы фільм Галіны Адамовіч пакажуць 7 кастрычніка ў кінатэатры «Піянер»


У кінатэатры «Піянер» 7 кастрычніка адбудзецца прэм’ера паўнаметражнага дакументальнага фільма «Страла» рэжысёра Галіны Адамовіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.


Фота: kinominska.by

Карціна раскажа пра жыццё трох гераінь, якія спяваюць у вясковым ансамблі. Раз у год іх песні набываюць сакральны сэнс, бо на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце, жанчыны праводзяць старажытны абрад «Страла», якім абараняюць ўсіх, хто жыве ў вёсцы.

Паказ было вырашана прымеркаваць да Дня пажылога чалавека і Дню маці. У рамках прэм’еры рэжысёр-сцэнарыст і здымачная група сустрэнуцца з гледачамі.

Калі і ў колькі: 7 кастрычніка ў 19.00.

Дзе: кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20).

Даведачна

Галіна Адамовіч — беларускі рэжысёр-дакументаліст, вядомая такімі карцінамі, як «Добрых дзяўчынак не б’юць» (2019), «Лебедзі» (2019), «Манашка» (2010) і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».