Вы тут

П’яны жыхар Маладзечна збіў і душыў цяжарную жонку


Каля пяці гадзін раніцы ў міліцыю паступіў званок ад 23-гадовай жыхаркі горада. Жанчына прасіла аб дапамозе: па яе словах, п’яны муж душыў і пагражаў расправай. Па адрасе аператыўна прыбылі праваахоўнікі. Падрабязнасці гэтага дзікунскага выпадку паведаміла група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС.


22-гадовы муж-дэбашыр быў затрыманы і дастаўлены для разбору ў райаддзел міліцыі. Мужчына быў добра п’яны, што пацвердзіла праведзены медагляд — у выдыханым ім паветры было больш за два праміле алкаголю.

Маладая пара жыве ў доме з прабабуляй па лініі жонкі. У тую ноч састарэлая гаспадыня стала відавочцам сямейнага скандалу і выратавала жанчыну ад мужа, які ўсхадзіўся. Увечары, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына ўчыніў сцэну рэўнасці. Паміж мужам і жонкай пачалася сварка, але ўсё досыць хутка сціхла. Жанчына, будучы на дзевятым месяцы цяжарнасці, пайшла з дому прагуляцца, спадзеючыся, што муж за гэты час супакоіцца. Дэбашыр лёг спаць.

Аднак на вяртанне жонкі мужчына адрэагаваў агрэсіўна, стаў гучна крычаць і праганяць яе прэч. Затым ён перайшоў ад слоў да дзеянняў: ударыў жонку па твары, а затым, паваліўшы на ложак, заціснуў яе шыю локцем і стаў душыць. У тыя хвіліны жанчына пагрозы расправай успрымала рэальна, баялася за сваё жыццё. Вырвацца з рук дэбашыра ёй дапамагла гаспадыня, іх цярпенне лопнула і жанчыны патэлефанавалі па нумары 102.

Дзеянні агрэсара следчымі кваліфікаваныя як «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

У маі бягучага года мужчына быў асуджаны за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, а таксама за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу. Яго прысудзілі да 1,6 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.