Вы тут

Беларусь зацікаўлена ў захаванні добрых адносін з Малдовай


Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правялі сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы Віктарам Сарачанам. Чатырохгадовы тэрмін кадэнцыі кіраўніка дыпмісіі ў Беларусь заканчваецца ў хуткім часе.


«Думаю, у вас прысутнічаюць гонар і задавальненне за ўсе чатыры гады, якія вы адпрацавалі ў нашай краіне. Пры вашым асабістым удзеле падтрымліваліся кантакты, рэалізоўваліся эканамічныя праекты, ажыццяўлялася канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Малдовы ў эканамічнай, культурнай, гуманітарнай сферах. Мы дасягнулі высокіх вынікаў, добрай дынамікі кантактаў, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўні», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Па словах прэм'ера, Малдова, прынамсі, да апошняга часу, актыўна выяўляла зацікаўленасць у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі ЕАЭС, атрымала статус дзяржавы-назіральніка. «Спадзяёмся, што гэты курс будзе захаваны і новым урадам вашай краіны, і новым складам парламента. Па нашай ацэнцы, гэта выгадна ў першую чаргу для эканомікі Малдовы і для яе народа», — цытуе Рамана Галоўчанку БелТА.

Сярод станоўчых вынікаў двухбаковага супрацоўніцтва прэм'ер-міністр таксама адзначыў адкрыццё прамых авіяцыйных зносін паміж Мінскам і Кішынёвам, перавод грузаперавозак паміж краінамі на бездазвольную аснову, шматлікія культурныя мерапрыемствы.

«Упэўнены, што вы завяршаеце сваю працу на ўздыме. Спадзяёмся, што той рытм, той тэмп адносін, які быў набраны ў гады вашай кадэнцыі ў Беларусі, будзе захаваны вашым пераемнікам, уладамі Малдовы. Мы ўпэўненыя, што гэта адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню нашых двухбаковых адносін», — падсумаваў Раман Галоўчанка.

Уладзімір Андрэйчанка падчас сваёй сустрэчы з паслом Малдовы таксама адзначыў, што за час яго работы зроблена шмат для развіцця двухбаковых адносін краін амаль ва ўсіх кірунках.

«Знешні гандаль наш склаўся ў суму больш за 200 мільёнаў долараў. Але галоўнае — вы былі чалавекам, якога ведалі ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Вы вельмі актыўна працавалі, развіваючы міжрэгіянальныя сувязі. Я лічу, што вялікі ўнёсак з вашага боку быў у добрыя кантакты паміж прэзідэнтамі, урадамі, парламентамі», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён падкрэсліў, што дзякуючы Віктару Сарачану ў гэтым пандэмічным годзе быў арганізаваны візіт у Мінск парламенцкай дэлегацыі Малдовы. Падчас той сустрэчы падпісаны заявы ад супрацоўніцтве парламентаў.

«У вас змянілася ўлада, у тым ліку і парламент. Але я спадзяюся, што дакумент будзе працаваць. Гэта важна, бо пагадненне накіравана на тое, каб супрацоўніцтва паміж краінамі развівалася на дабрабыт нашых людзей, — заўважае спікер ніжняй палаты парламента. — Важна, каб добрыя адносіны ў нас працягваліся на парламенцкім узроўні. Прынамсі, мы зацікаўлены ў гэтым. Будзем усё рабіць для таго, каб супрацоўнічаць у двухбаковых адносінах, на міжнароднай арэне».

Уладзімір Андрэйчанка падкрэслівае: неабходна стварыць працоўную групу па супрацоўніцтве з новым парламентам Малдовы, абраным у ліпені.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: З на­дзе­яй на пра­цяг сяб­роў­ства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?