Вы тут

Марс западозрылі ў першапачатковай непрыдатнасці да існавання жыцця


Прааналізаваўшы ізатопны склад двух дзясяткаў марсіянскіх метэарытаў, планетолагі прыйшлі да высновы, што падчас фарміравання Марс страціў не толькі амаль усю сваю ваду, але і многія лёгкія лятучыя элементы, такія як натрый і калій. Яны патрэбныя для зараджэння і падтрымання жыцця. Артыкул з апісаннем іх даследавання апублікаваў навуковы часопіс Proceedigns of the National Academy of Sciences, перадае ТАСС.


«Па сутнасці, лёс Марса быў вырашаны ў момант яго фарміравання. Вынікі нашых падлікаў паказваюць, што ў камяністых планет ёсць нейкая мінімальная маса, пры якіх у іх нетрах застаецца дастаткова вады і лятучых элементаў для запуску тэктанічных працэсаў і фарміравання умоў, прыдатных для жыцця. Марс відавочна не дацягнуў да гэтай планкі», — распавёў адзін з аўтараў працы, прафесар Універсітэта Вашынгтона ў Сэнт-Луісе Ван Кунь.

Сляды існавання вялікай колькасці вады на старажытным Марсе прымушае навукоўцаў актыўна дыскутаваць пра тое, ці магло жыццё зарадзіцца на яго паверхні ў той час, калі марсіянскія паветра і вільгаць яшчэ не знікнулі ў космасе. Для адказу на гэтае пытанне неабходна ведаць не толькі тое, ці былі на Марсе прыдатныя тэмпературы для зараджэння жыцця, але і неабходныя інгрэдыенты для ўтварэння складанай арганікі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».