Вы тут

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да начальніка змены прадпрыемства ў Лунінцэ за парушэнні правіл аховы працы


Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка змены цэха прадпрыемства ў Лунінцэ, дзе пацярпелі двое рабочых. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале СК.


«Лунінецкі Роско ў дачыненні да 43-гадовага начальніка змены цэха пачаў крымінальную справу па ч.1 ст. 306 (парушэнне правіл аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК. Праводзяцца следчыя і працэсуальныя дзеянні. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання », — сказана ў паведамленні СК.

Як паведамлялася, няшчасны выпадак адбыўся днём 19 верасня. Падчас правядзення работ па пераплаўленні металалому ў цэху чыгуннага ліцця з гарлавіны печы адбыўся выкід распаленага металу. Апёкі рознай ступені цяжкасці атрымалі двое рабочых 40 і 50 гадоў. Мужчын шпіталізавалі.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.