Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы проста не маем права падаць


Напярэдадні Дня машынабудаўніка з дакладам да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі запрошаны міністр прамысловасці Пётр Пархомчык і профільны намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў. 


Мінпрам Беларусі сёння прадстаўляюць 220 прадпрыемстваў і 145 тысяч працоўных. У гэтым годзе і, сапраўдны, ёсць з чым павіншаваць ведамства, тым больш перад прафесійным святам. Выраслі рэнтабельнасць, экспарт, знізіліся складскія запасы і колькасць стратных арганізацый. Але на сустрэчы Прэзідэнт, як звычайна, хоча пачуць не столькі пра дасягнені, колькі пра вырашэнне праблемных пытанняў. 

«Найперш хацеў бы пачуць ад вас аб’ектыўную ацэнку работы Міністэрства прамысловасці за бягучы перыяд, і што мы будзем бачыць па заканчэнні гэтага года з улікам тых бандыцкіх дзеянняў у дачыненні да Беларусі з боку заходніх асобных партнёраў. Мяне цікавіць не толькі вытворчасць, але, зразумела, і экспарт (гэта валюта), складскія запасы, але перадусім — фінансы», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік краіны цікавіцца ў міністра, як прайшлі перамовы на замежных выстаўках, на якіх той пабываў. Асаблівая ўвага — афрыканскаму рынку.

Прэзідэнт адзначыў, што дамовіўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным развіваць прадпрыемства мікраэлектронікі. «Якая ў нас тут сітуацыя? Дзякуй Богу, мы захавалі гэтыя прадпрыемствы, але, натуральна, нам неабходна ў гэтых адносінах больш інтэнсіўна развівацца, дадаваць, каб выйсці на канкурэнтны ўзровень з тымі, хто сёння ў свеце «заказвае музыку», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ў фокусе даклада Прэзідэнту былі тэмы муніцыпальных закупак Расіяй: ці ёсць там праблемы, як сябе паводзяць расійскія калегі пасля дамоўленасцяў на ўзроўні ўрадаў і Прэзідэнтаў.

Прэзідэнт аб прымысловым шпіянажы: «Сядуць і надоўга»

Асабліва Прэзідэнт акцэнтуе: асноўная задача — захаваць дасягнутыя годныя паказчыкі.

«Мы проста не маем права падаць. Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б гэта нам не каштавала. Я ведаю, што ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў па мінімізацыі ўздзеяння санкцый Захада на эканоміку», — кажа кіраўнік краіны.

Ён раіць чыноўнікам паглядзець уважліва на супрацоўнікаў асобных прадпрыемстваў. Па словах Прэзідэнта, у яго ёсць інфармацыя, што некаторыя працоўныя інфармуюць заходнія краіны, як беларускія ўлады спрабуюць абысці санкцыі.

«Шпіёняць фактычна. Здаюць інфармацыю туды. Некалькіх мы выявілі — сядуць і надоўга. Гэта я шчыра кажу. Мы павінны гэта бачыць. Адзінкі такіх, але яшчэ засталіся. Гэта не проста людзі, што выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю — гэта людзі, якія свядома, за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а значыць і нашай дзяржаве», — заўважае Аляксандр Лукашэнка.

«Мы будзем здзіўляць»

Па словах міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка, прадпрыемствы галіны дэманструюць высокія тэмпы росту экспарту (139 %) і ў яго няма сумневу, што такая дынаміка захаваецца па выніках 9 месяцаў.

"Дадзена даручэнне, нягледзячы на складанасці, захаваць аб’ёмы вытворчасці, экспарту на ўзроўні, дасягнутым за 6 месяцаў. Фактычна за другое паўгоддзе мы павінны падвоіць вынікі работы прамысловых прадпрыемстваў. Хачу сказаць, што з пастаўленай задачай справімся«,— сказаў міністр.

Паводле слоў Пятра Пархомчыка, санкцыі — гэта штуршок для прадпрыемстваў па імпартазамяшчэнні.

«Сёння нашы канструктарскія школы вырашаюць такія задачы. Не хацеў бы раскрываць нашы тэхнічныя планы, але мы будзем здзіўляць. Няма сумневу, што з санкцыямі прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь справяцца», — заяўляе кіраўнік ведамства.

У графіку міністра шмат замежных камандзіровак. На днях вярнуўся з Татарстана, дзе сустракаўся з прэзідэнтам рэспублікі. Той запэўніў: беларусы атрымаюць заказ на пяцігодку па пастаўках сяльгастэхнікі. З Зімбабве летась прывёз кантракты на 30 мільёнаў долараў, пастаўкі захаваліся сёлета. У снежні зноў ляціць у гэтую афрыканскую краіну рыхтаваць план работы на 2022 год. Пабываў Пётр Пархомчык і ў Сербіі. Інтарэс на Балканах выклікала сельскагаспадарчая тэхніка, у попыце — электратранспарт і пажарныя машыны. Добрыя адносіны з расійскімі партнёрамі. Тэмп росту на гэтым рынку за год склаў 52 %.

Такая колькасць заказаў адлюстроўваецца, натуральна, на фінансавых паказчыках прадпрыемстваў.

«За бягучыя восем месяцаў не было выпадкаў, каб прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці не выплацілі заработную плату. Заробкі па Міністэрстве прамысловасці — 1350-1400 рублёў. Да канца года будуць у межах 1400-1450 рублёў. То-бок, нязначна, але падрастуць», — акцэнтуе міністр.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.