Вы тут

Цёплы дождж плюс парывісты вецер


Быццам бы ўсё супакоілася. Цыклон «Роланд», які амаль тыдзень заліваў нас халоднымі дажджамі, паступова губляе свае пазіцыі. Але гэта не значыць, што ападкі спыняцца. У бліжэйшы час на тэрыторыю нашай краіны занясе актыўныя атмасферныя франты ад наступнага цыклона, які змяшчаецца ў наш бок з Балтыйскага мора, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Таму ў выхадныя будзе дастаткова мокра.


Фота: pixabay.com

Калі ў пятніцу на большай частцы краіны пройдуць дажджы, у многіх раёнах дастаткова моцныя. То ў выхадныя інтэнсіўнасць ападкаў будзе невялікая. Максімальная тэмпература паветра заўтра ўдзень будзе ад плюс 9 градусаў да 15 цяпла.

Таксама, амаль на ўсёй тэрыторыі краіны, будуць ісці кароткачасовыя дажджы і ў суботу. Вецер прагназуецца заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4–11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ўжо цяплей — ад плюс 10 градусаў да 16 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 18 градусаў.

У нядзелю ападкі будуць назірацца ўжо не ва ўсіх рэгіёнах краіны. У гэты дзень месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 градусаў да 11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11–16 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 18 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, апошні тыдзень верасня пачнецца з узмацнення ўплыву скандынаўскага антыцыклону. Ён прынясе нам далейшае пахаладанне. У першыя дні наступнага тыдня аблокаў у небе стане менш, і верагоднасць ападкаў чакаецца невялікая. Па чаканнях спецыялістаў, з панядзелка да серады будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў вышэй за нуль, а на глебе ў асобных раёнах магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 да 14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да 16 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».