Вы тут

Столінскія ратавальнікі ўсю ноч шукалі заблукалых ў лесе грыбнікоў


Учора ў 17.47 столінскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў лясным масіве ў паўночным баку вёскі Туры пры зборы грыбоў заблукалі двое мужчын.


Фота: МНС

У лес яны пайшлі каля 13.00 і згубілі арыенцір. Пры спробе знайсці выхад з лесу яны сустрэліся яшчэ з трыма пенсіянерамі, якія таксама згубіліся пры зборы грыбоў, паведамляе падрабязнасці МНС.

На пошук аператыўна выехалі работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Давыд-Гарадка. Яны паспрабавалі звязацца з людзьмі пры дапамозе мабільнай сувязі і паралельна падавалі сігналы гучнай прыладай. Да 23 гадзін ім удалося ўстанавіць кантакт з мужчынамі. Тыя паведамілі, што яны чуюць сігналы, але вызначыць дакладны кірунак руху не могуць. Было прынята рашэнне прачэсваць лес. Работнікі МНС сталі ланцугом і пайшлі, не спыняючы падаваць сігналы. Прыкладна ў 5.40 былі выяўленыя сляды ад веласіпедаў і ботаў. У лесе ішоў дождж, але іх яшчэ не размыла. Ратавальнікі пайшлі па слядах і прыкладна праз паўгадзіны ўбачылі вогнішча, каля якога грэліся пяцёра мужчын. Іх знайшлі сёння ў 6.20. У медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.