Вы тут

Ірына Палякова: Трэба не забываць гістарычныя факты!


Ірына Палякова, дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы:


— Калі заходнія землі цяперашняй Беларусі знаходзіліся пад кіраваннем польскай улады, у беларусаў не было перспектыў, бо ў выніку паланізацыі нашы продкі і адпаведна мы потым маглі страціць мову, культуру. Працэс уз'яднання, які адбыўся ў 1939 годзе, стаў выратаваннем для нацыі.

Для мяне новае свята, якое мы ўпершыню адзначылі сёлета, — Дзень народнага адзінства — вельмі важнае, таму што гэта напамін пра неабходнасць рабіць высновы з урокаў гісторыі. Ацэнка падзей мінулага — пасыл у будучыню.

Асабліва важна данесці праўдзівую інфармацыю для моладзі і тых, каму, на жаль, не зразумела, што трэба беражліва захоўваць тое, што маем. Трэба станавіцца плячо ў плячо, каб абараніць крохкі мір, незалежнасць, улічваючы сённяшні ціск палітычнага, эканамічнага характару на Беларусь з-за мяжы. Мы абавязаны разам супрацьстаяць знешняму ўмяшанню. Гэта магчыма, калі будзем рабіць усё па прынцыпах адзінства, салідарнасці, узаемнай дапамогі. Галоўнае — захаваць народ, гістарычныя каштоўнасці і традыцыі. Трэба зрабіць усё магчымае, каб адстаяць сваю любімую Беларусь.

Грамадзянам трэба навучыцца паважаць адно аднаго, бо адзінства і мае гэта на ўвазе. Штогод Беларусь робіць упэўненыя крокі наперад, каб быць утульнай для жыцця і прывабнай для гасцей, інвестараў.

Мэтай ва ўсіх нас адна: каб краіна станавілася яшчэ больш моцнай, незалежнай і квітнеючай!

Запісаў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.