Вы тут

Супраць аднабаковых прымусовых мер


Сёння ён прыняў удзел у міністэрскай сустрэчы краін — удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым прымусовым мерам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. Уладзімір Макей прадставіў пазіцыю Беларусі аб недапушчальнасці прымянення такіх мер, як пагрозы для міжнароднай бяспекі і дабрабыту людзей.


Фота: БелТА

Падчас перагавораў у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі. У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Хасэйнам Амірам Абдалахіянам бакі пацвердзілі неабходнасць інтэнсіфікацыі ў найбліжэйшай перспектыве беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку беручы пад увагу сумесныя намаганні дзвюх краін на міжнароднай арэне па процідзеянні палітыцы эканамічнага націску і аднабаковым прымусовым мерам.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Ірана адзначылі супадзенне пазіцый па шэрагу актуальных міжнародных тэм, у першую чаргу адносна праблематыкі незаконных санкцый як метаду палітычнага націску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. У ходзе размовы Хасэйн Амір Абдалахіян запрасіў Уладзіміра Макея наведаць Тэгеран з рабочым візітам у найбліжэйшы час.

На перагаворах з міністрам замежных спраў Нікарагуа Дэнісам Раналда Манкада Каліндрэсам быў адзначаны высокі ўзровень узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне. Кіраўнік МЗС Нікарагуа падкрэсліў важнасць удзелу Беларусі ў дзейнасці Групы сяброў у абарону Статута ААН і Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Уладзімір Макей падзякаваў за садзейнічанне ў пашырэнні ініцыятыў Беларусі ў ААН, у тым ліку па процідзеянні гандлю людзьмі.

Бакі таксама ўдзялілі асаблівую ўвагу развіццю эканамічных сувязяў паміж дзяржавамі, актывізацыі работы сумеснай беларуска-нікарагуанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і павышэнні інтэнсіўнасці кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.

У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі падрыхтоўку чарговага пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы тэматыку процідзеяння нелегальнай міграцыі. Уладзімір Макей падзякаваў калегу за прынцыповую пазіцыю і дружалюбнае садзейнічанне турэцкага боку на фоне антыбеларускай рыторыкі і дзеянняў з боку шэрагу дзяржаў. Меўлют Чавушаглу пацвердзіў высокую зацікаўленасць Турцыі ў развіцці ўсебаковых адносін з Беларуссю, рэалізацыі буйных эканамічных праектаў у нашай краіне. Ён таксама выказаў удзячнасць беларускаму боку за аказанне важкай дапамогі пры ліквідацыі лясных пажараў на паўднёвым узбярэжжы Турцыі.

З міністрам замежных спраў Сербіі Ніколам Селакавічам былі абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках. Міністры абмяняліся меркаваннямі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў рэгіёне Заходніх Балкан.

Акрамя таго, шэраг пытанняў у сферы ўзаемнага інтарэсу быў абмеркаваны з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавістам.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».