Вы тут

Таццяна Рунец: Пераарыентацыя экспарту ў краіны Азіі і Лацінскай Амерыкі дазволіць мінімізаваць меры эканамічнага ўдушэння Беларусі санкцыйнай палітыкай Захаду


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:


— Трэба разумець, што нядаўнія прызначэнні дыпламатаў у Таджыкістан, Бразілію і Рэспубліку Карэя носяць не толькі знешнепалітычны характар, але і, безумоўна, маюць і эканамічны кантэкст, паколькі арыентаваныя на ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і краінамі, куды накіроўваюцца нашы надзвычайныя і паўнамоцныя паслы. Ва ўмовах санкцыйнага ціску калектыўнага захаду на нашу краіну гэты парадак дня становіцца як ніколі актуальным: упэўненая, што пераарыентацыя часткі беларускага экспарту ў краіны Азіі і Лацінскую Амерыку дазволіць мінімізаваць наступствы навязвання палітыкі так званай дэмакратызацыі праз меры эканамічнага ўдушэння краін, незгодных з такой палітыкай.

Што датычыцца і Таджыкістана, і Бразіліі — ёмістасць рынкаў і патэнцыял гэтых краін маюць усе падставы для росту паказчыкаў узаемнага тавараабароту. Так, Бразілія з'яўляецца лакаматывам супрацоўніцтва з нашай краінай у Лацінскай Амерыцы (па тавараабароце яна ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых партнёраў нашай дзяржавы). Акрамя таго, далёка не раскрыты і патэнцыял азіяцкага напрамку, дзе рынкі Рэспублікі Карэя і Таджыкістана ўяўляюць цікавасць для сусветных і айчынных вытворцаў.

Дарэчы, новы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане будзе па сумяшчальніцтве працаваць і дыпламатам у Афганістане: летась паказчык па тавараабароце з гэтай краінай склаў больш за 181 мільён долараў. Мы разлічваем на захаванне дасягнутых вынікаў, а ў перспектыве — пашырэнне гандлёва-эканамічнай прысутнасці.

Хачу адзначыць, што дзейнасць дыпламатаў па прасоўванні беларускай прадукцыі ў напрамку далёкай дугі дасць магчымасць не толькі ўмацаваць пазіцыі Рэспублікі Беларусь на сусветным рынку, але і прадэманструе магчымасці нашай краіны па пераадоленні аднабаковых супрацьзаконных санкцый Захаду.

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.