Вы тут

Сёння ў Брэсце праходзяць святкаванні 50-гадовага юбілею мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»


Для ўвекавечання подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці на яе тэрыторыі быў створаны мемарыяльны комплекс. Яго ўрачыста адкрылі 25 верасня 1971 года. Экскурсаводы крэпасці заўсёды падкрэслівалі, што абаронцамі цытадэлі, якія гераічна змагаліся з 22 чэрвеня да канца ліпеня 1941 года, былі воіны 30 нацыянальнасцяў. Ніводны са сцягаў вайсковых часцей, якія былі на той час ў крэпасці, не дастаўся ворагу. Усё гэта ўлічвалася пры разглядзе пытання аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Такое званне крэпасць атрымала ў 1965-м годзе. Праз тры гады пачаліся работы па ўзвядзенні мемарыялу, які стаў помнікам мужнасці і гераізму пакалення 40-х гадоў, што адстаяла краіну. 


Сёлета калектыў мемарыяльнага комплексу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Сёлета ўзнагарод дадалося.

З юбілейнай датай калектыў мемарыяльнага комплексу павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 22 чэрвеня 1941-га года цытадэль стала першым шчытом на шляху гітлераўскай арміі, гарнізон змагаўся да апошняй кроплі крыві. «Мы да гэтай пары не ведаем усіх імёнаў мужных абаронцаў, якія крочылі ў бяссмерце дзеля нас і сваёй краіны» — гаворыцца ў віншаванні. 

Дзякуючы карпатлівай рабоце калектыву мемарыяльнага комплексу сучаснікі адкрываюць новыя старонкі абароны крэпасці і захапляюцца подзвігам гераічнага пакалення абаронца — сказана ў прывітальным адрасе. «Разам з мільёнамі наведвальнікаў з блізкага і далёкага замежжа, якія пабывалі ў мемарыяле за паўстагоддзе, мы схіляем галовы і ў думках дзякуем кожнаму, хто ваяваў тут за жыццё і чыстае неба над галавой». 

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць калектыву, накіраваная на захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і ролі ў ёй нашага народа, дапамагае выхоўваць сапраўдных патрыётаў, дазваляе Беларусі і далей ствараць сваю будучыню на фундаменце народнага адзінства, агульначалавечых каштоўнасцяў, міру і згоды. 

На сёння запланавана вялікая праграма мерапрыемстваў. Ускласці кветкі ў гэты дзень прыйдуць дэлегацыі ад маладзёжных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, розных ведамстваў. На плошчы Цырыманіялаў адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная памяці абаронцаў. Асноўным мерапрыемствам круглага стала «Мемарыял. 50 гадоў служэння гісторыі» стане прэзентацыя юбілейнага альбома «Брэсцкая крэпасць. Гісторыя і памяць». 

Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор БЫСЮК, вечарам у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне з нагоды юбілею крэпасці, дзе заслужаныя ўзнагароды атрымаюць супрацоўнікі мемарыялу і ордэн Францыска Скарыны атрымае мемарыяльны комплекс. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».