Вы тут

Падробка не ўдалася. У жанчыны выявілі падробнае пасведчанне аб інваліднасці


Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі аўтамабіль на адной з вуліц Гродна. Пакуль яны размаўлялі з кіроўцам, пасажырка пачала скандаліць. Неўтаймаваную жанчыну даставілі ў райаддзел міліцыі. 


Пры праверцы дакументаў супрацоўнкікі міліцыі звярнулі ўвагу на пасведчанне інваліда. Яго дасканаласць выклікала сумненне. Таму дакумент адправілі на судовую тэхнічную экспертызу, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч. 

Згодна з заключэннем эксперта, пасведчанне інваліда зроблена прадпрыемствам, якое такую вытворчасць ажыццяўляе. Гэта значыць, што сам дакумент сапраўдны, але ў ім замянілі фотаздымак. Аказалася, што раней дакумент належыў бабулі затрыманай жанчыны, яна была інвалідам другой групы. Тры гады таму бабуля памерла, а ў мінулым годзе ўнучка замест фота бабулі прыклеіла сваё, а частку пячаткі дамалявала ўручную. Цяпер па даным факце вядзецца праверка. 

Па словах Алены Місюкевіч, на экспертызу нярэдка трапляюць падробныя дакументы. Часцей усяго гэта медыцынскія даведкі, рэцэптурныя бланкі, пасведчанні кіроўцаў, пасведчанні аб рэгістрацыі транспартных сродкаў, камандзіровачныя дакументы. Як правіла, падробкі робяцца на сапраўдных дакументах, у якія ўносяцца змяненні. Напрыклад, змываюць літары і лічбы ці замазваюць іх карэктарам, а на іх месца ўносяць іншыя, альбо замяняюць фотаздымкі. Але трэба памятаць, што ўсе падробкі можна выявіць пры сучасным узроўні тэхнічнага абсталявання. А вось за выраб, выкарыстанне альбо збыт падробных дакументаў, штампаў, пячатак і бланкаў прадугледжана прававая адказнасць. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Украіна выйшла на трэцяе месца ў свеце і першае ў Еўропе па смяротнасці ад COVІD-19.

Грамадства

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Сёння гутарка прысвечана выбару прафесіі для хлопцаў і дзяўчат.

Грамадства

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

У апошнія гады з прычыны пандэміі многія медыцынскія тэрміны сталі агульнаўжывальнымі словамі.

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.