Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак у нефармальнай абстаноўцы можна будзе вырашыць значныя праблемы. Перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці. У сераду не варта шмат размаўляць, асабліва з тымі, каго не вельмі добра ведаеце. Лепш не афішыруйце свае планы, дзейнічайце ціха, і поспех будзе на вашым боку. У нядзелю не трэба раздаваць указанні і выказваць крытычныя заўвагі блізкім.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Вакол вас дакладна ўздымаецца вецер перамен. Цалкам магчыма, што ён панясе ад вас непатрэбных людзей і лішнія праблемы. Калі штосьці трывожыць у адносінах з калегамі або сваякамі, лепш знайсці ў сабе сілы і карэктна задаць пытанне на тэму, якая вас цікавіць. У чацвер аб'ём работы можа злёгку напалохаць, але зоркі супакойваюць: вы бліскуча справіцеся, а вашы намаганні акупяцца з лішкам.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні можаце нічога не планаваць, а прытрымлівацца закліку сэрца і інтуіцыі. Менавіта так даможацеся таго, што трэба і ў працы, і ў асабістым жыцці. Удасца адстаяць свае перакананні і інтарэсы. Да таго ж вы пераканаецеся, што кахаеце і каханыя. Ваш выбраннік зробіць усё, каб быць з вамі.


РАК. Тыдзень можа быць вельмі ўдалы ў плане працы і фінансаў. Вам толькі застаецца згладзіць некаторыя няроўнасці. Паспрабуйце максімальна выкарыстоўваць таленты, толькі не вельмі цягніце коўдру на сябе. І начальства ацэніць вашы намаганні. Дарэчы, парады сяброў дапамогуць знайсці аптымальны спосаб рашэння важнай праблемы.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні душа будзе патрабаваць рамантыкі, у той час як зоркі настойліва рэкамендуюць праявіць як мага большую практычнасць ва ўсіх абласцях. Лёс можа падарыць новае знаёмства, але не варта думаць, што гэта ваша самае вялікае каханне. У любых справах і адносінах шукайце для сябе карысць. Альтруізм не прынясе толку ні вам, ні таму, для каго будзеце старацца. У сераду пастаўцеся сур'ёзна да новай дзелавой прапановы, яна можа адкрыць неблагія перспектывы. У суботу правядзіце рэвізію ў шафе і вызваліцеся ад лішніх рэчаў.


ДЗЕВА. У панядзелак варта дараваць сваім блізкім іх невялікія слабасці, не ўсе ж валодаюць вашай настойлівасцю і ўменнем імкнуцца да мэты. Да серады будзеце захопленыя ўсім чым заўгодна, але толькі не хатнімі абавязкамі. Але немагчыма бясконца ўвільваць ад рашэння важных пытанняў. У канцы тыдня лепш не строіць планы, бо рэальная сітуацыя ўсё роўна іх парушыць. Субота — спрыяльны дзень для культурнага адпачынку, паходаў па тэатрах або выстаўках.


ШАЛІ. Выбраўшы правільную стратэгію і прыклаўшы намаганні, вы нарэшце даберацеся да лаўровага вянка. А калі будзеце ленавацца, то дастанецца толькі лазневы венік. Выбіраць вам. У аўторак патрэбная інфармацыя, нібы залатая рыбка, сама прыплыве вам у рукі. Калі прапусціце, будзе ўдвая крыўдна. У сярэдзіне тыдня не звяртайце ўвагі на шэпт за спінай і зайздросныя ўздыхі: сканцэнтруйцеся — і наперад, прама да мэты. У нядзелю можна выпраўляцца на спатканне.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні будзеце асабліва паспяхова спраўляцца са сваімі і чужымі праблемамі. Так што не цягніце, сячыце гордзіеў вузел, мяняйце сваё жыццё да лепшага. Вы будзеце поўныя разнастайных ідэй і зможаце хутка іх рэалізаваць. Праяўляйце ініцыятыву, і даможацеся многага ў справах і ў каханні. У канцы тыдня вам дакладна будзе што адсвяткаваць.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні непазбежныя змены як у рэжыме працы, так і ў ладзе жыцця, будзьце больш сціплымі, умейце здавольвацца малым. У сераду чакайце пахвалы ад начальства і прэміі, вашы намаганні ацэняць. У пятніцу адкрыецца другое дыханне, і зможаце горы звярнуць. Але ў выхадныя лепш адпачываць, а не працаваць.


КАЗЯРОГ. Ганіце прэч восеньскую дэпрэсію. Ваш кіслы выгляд можа надоўга сапсаваць настрой навакольным. Выбірайце аб'ём працы суразмерна сілам, не адмаўляйцеся ад дапамогі калег. Магчыма не зусім прыемная размова з начальнікам, якая скончыцца канкрэтным рашэннем. Адганяйце трывожныя думкі, зоркі не пакінуць вас без заступніцтва.


ВАДАЛІЎ. Спрыяльны перыяд прынясе новыя кар'ерныя магчымасці, варта максімальна імі скарыстацца і працаваць не складаючы рук, тады вынікі перавысяць усе вашы чаканні. Прафесійная актыўнасць дасягне высокага ўзроўню, з'явяцца прапановы з нагоды новай працы, і гэта дазволіць вам выйсці на новы фінансавы ўзровень. Аднак важна не задзіраць нос і не забывацца пра блізкіх.


РЫБЫ. На гэтым тыдні заканчваецца перыяд цяжкасцяў і стрэсаў, павінна наступіць прыкметнае пацяпленне ў вашых адносінах з фартунай. Ёсць шанц атрымаць жаданае і зрабіць вялікі крок наперад пасля складанага перыяду таптання на адным месцы. У пятніцу праца адцягне ад беспаспяховага высвятлення адносін. У выхадныя ўдзяліце час родным. Ім патрэбна ваша падтрымка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».