Вы тут

Гродзенская капэла адкрыла 30-ы канцэртны сезон музыкай Дворжака


Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь выступіў у абласным драмтэатры з праграмай, якая прымеркавана да 180-гадовага юбілею чэшскага кампазітара Антаніна Дворжака. Наступны канцэрт Гродзенскай капэлы адбудзецца ў кастрычніку і будзе прысвечаны творчасці Шастаковіча.


Фота: grodnonews

У наступным годзе споўніцца 30 гадоў з таго часу, як у Гродне ўзнік унікальны музычны калектыў. Ён складаецца з сімфанічнага і духавога аркестраў, камернага хору, ансамбля салістаў. Ніводная ўрачыстасць горада не абыходзіцца без гэтага знакамітага калектыву. Яго кіраўнік — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Борматаў неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэміі імя Аляксандра Дубко, самай прэстыжнай узнагароды Гродзеншчыны ў сферы культуры і мастацтва. А сам калектыў — лаўрэат многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Юбілейны сезон абяцае быць даволі насычаным і разнастайным. Пачаць яго вырашылі музыкай Антаніна Дворжака, які вельмі папулярны ва ўсім свеце, а вось на беларускай сцэне выконваецца нячаста. Між тым яго творчасць, лічыць кіраўнік капэлы, адпавядае менталітэту беларусаў. Гродзенская капэла ўпершыню прысвяціла чэшскаму кампазітару цэлую праграму. Яе кульмінацыяй стала сімфонія № 9 пад назвай «З новага свету».

Наступны канцэрт пад назвай «Планета Шастаковіча» адбудзецца 13 кастрычніка. Як адзначыў Уладзімір Борматаў, Дзмітрыю Шастаковічу даступныя розныя жанры. Ён выдатны філосаф у музыцы. Адначасова складаны і даступны. Гэта тыя якасці, якія ўласцівыя сапраўднаму генію.

— Мы імкнёмся выхаваць у людзей густ да музыкі, паказаць слухачу яе адвечную каштоўнасць, як эстэтычнае ўспрыманне музычнага твора эмацыянальна трансфармуецца ва ўсе сферы жыцця чалавека. Сусветны рытм паскараецца, у людзей усё менш магчымасцяў захаваць спакой. Класічная музыка выхоўвае гарманічныя адносіны да навакольнага свету, раўнавагу, цярпенне, інтэлектуальнае і талерантнае стаўленне адзін да аднаго. Да класікі прыходзяць як да Бога. Магчыма, гэта адбываецца не ў маладосці, але менавіта ў той момант, калі з'яўляюцца ўласныя свядомыя каштоўнасці. Гэта ўжо дарослае і мудрае рашэнне, — так акрэсліў кіраўнік капэлы сваё бачанне музыкі.

Юбілейны, 30-ы, сезон Гродзенскай капэлы прадоўжыцца з верасня 2021 да чэрвеня 2022 года. За гэты час пройдуць дзясяткі канцэртаў як усёй капэлы, так і яе асобных падраздзяленняў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.