Вы тут

Беларускі саюз мастакоў запрашае аўтараў да ўдзелу ў I трыенале «Канцэпт»


I трыенале «Канцэпт» Беларускага саюза мастакоў адбудзецца з 18 лістапада па 16 снежня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва), а таксама на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестывалю мастацтва, паведамілі ў БСМ.


Да ўдзелу ў трыенале прымаюцца як асобныя працы, так і праекты аўтараў або групы аўтараў у розных жанрах і тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фота і іншых мастацкіх практык.

«Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйных класічных рамак, стварае новыя формы і новыя сэнсы», — падкрэсліваюць арганізатары.

Дасылаць заяўкі з канцэпцыяй працы або праекта, фотаздымка і эскізамі можна па е-mail triennial@mail.ru або падаваць у сакратарыят Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Якуба Коласа, 29 а) да 31 кастрычніка.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».