Вы тут

Фантан каля кінатэатра «Кіеў» адрамантавалі і запусцілі


У апошні дзень сезону працы гарадскіх фантанаў у Мінску пасля рамонту запусцілі фантан каля кінатэатра «Кіеў». Як расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП «Мінскзеленбуд» Васіль Бахар, рукатворны гейзер быў перададзены на баланс прадпрыемству ў жніўні, з тых часоў яго працаздольнасць удалося аднавіць.


Фота: «Мінск-Навіны»

— Выйшлі з ладу два помпы, не працавалі тры рухавіка. Замянілі іх і ўсю электрааўтаматыку, якая таксама не функцыянавала. Закупілі новыя рашоткі наўзамен зніклых, новыя фарсункі, — удакладніў В. Бахар.

Акрамя таго, замест зламанай наведвальнікамі рукатворнага гейзера асадкі ў выглядзе шара ўсталявалі новую. Работнікі спадзяюцца, што яна застанецца ў захаванасці, бо зараз «Кіеў» знаходзіцца пад наглядам відэакамеры, усталяванай на фасадзе кінатэатра.

Фантан запусцілі ненадоўга, проста каб пераканацца, што ён цяпер функцыянуе нармальна і ў наступным сезоне будзе ў страі. Цяпер яго, як і астатнія 37 аб’ектаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ўчастка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў, чакае кансервацыя на зіму. Дарэчы, працэс гэты не хуткі, ён завершыцца арыенціровачна да сярэдзіны снежня. Пасля гэтага работнікі ўчастка змантуюць зімовую святлодыёдную інсталяцыю на фантане ў скверы на вул. Пуліхава, разлічваюць паспець да 25 снежня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.