Вы тут

Літаграфіі французскага мастака Анры Тулуз-Латрэка прэзэнтуюць у Мінску 1 кастрычніка


Выставачны праект «Тулуз-Латрэк. Страсці ў «Мулен Руж» адкрыецца ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 1 кастрычніка, паведамілі ва ўстанове культуры.


У экспазіцыі прадставяць больш за 50 каляровых літаграфій французскага мастака Анры Тулуз-Латрэка, атрыманых з прыватных еўрапейскіх калекцый. Сярод іх можна ўбачыць афішы легендарных парыжскіх устаноў, партрэты танцорак і артыстак кабарэ, замалёўкі. Як адзначаюць арганізатары, эпізоды з цыркавой серыі мастака дазволяць дакрануцца да атмасферы раскошнай і ціхамірнай пары, названай La Belle Epoque.

Экспазіцыю будуць суправаджаць інфармацыйныя стэнды, якія дапамогуць лепш зразумець прадстаўленыя працы. «Мы пакажам дакументальныя фільмы, якія пазнаёмяць з біяграфіяй і творчым шляхам французскага аўтара. Да таго ж кожны жадаючы зможа паспрабаваць прайсці тэматычны квэст», — дадалі арганізатары.

Прэв'ю: minskmuseum.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.