Вы тут

БЕЛАЗ правядзе дзень адчыненых дзвярэй 25 верасня


БЕЛАЗ правядзе дзень адчыненых дзвярэй 25 верасня, – паведамілі на прадпрыемстве.


Фота: belaz.by

«Традыцыйна да Дня машынабудаўніка Беларускі аўтамабільны завод адкрывае свае дзверы для ўсіх жадаючых наведаць аднаго з вядучых сусветных вытворцаў кар’ернай тэхнікі. У гэтым годзе ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць у суботу, 25 верасня. Калі вы яшчэ не бачылі самы вялікі кар’ерны самазвал у свеце БЕЛАЗ-75710, то абавязкова трэба зазірнуць у Жодзіна ў гэты дзень і падзяліць з завадчанамі прафесійнае свята », — сказалі на прадпрыемстве.

У 11.00 БЕЛАЗ расчыніць дзверы для ўсіх жадаючых. Да 14.00 госці змогуць наведаць завадскі музей Працоўнай славы, а таксама зазірнуць у вытворчыя цэхі, звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў. «Гасцей чакае дынамічная забаўляльная праграма на пляцоўцы пад адкрытым небам і на фоне гігантаў машынабудавання пад маркай „БЕЛАЗ“. Пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць навінкі машынабудавання, дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў чаканцы манет або падабраць сабе карпаратыўны сувенір», — адзначылі суразмоўнікі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.