Вы тут

Лазовая расКОШа


У жыхароў вёскі Бабічы Чачэрскага раёна цяпер час нарыхтоўкі бульбы. А як збіраць бульбяны ўраджай без традыцыйнага лазовага кошыка? Сёлета на Чачэршчыне, і асабліва ў навакольных лясах Бабічаў, шмат грыбоў — баравікоў, лісічак, бабак і падасінавікаў, якія, лічы, самі просяцца ў кошык. Вядома, без лёгенькага і зграбнага кошыка тут не абысціся. У вёсцы шмат майстроў, якім сплесці звычайны кош не складае ніякіх праблем. І адзін з такіх умельцаў — пенсіянер, былы дырэктар мясцовай школы Аляксей Маркоўскі. Наогул, Аляксей Данілавіч — натура творчая: любіць маляваць, упрыгожваць свой двор інсталяцыямі на тэму прыроды, за гэта ён названы найлепшым гаспадаром у раёне. Плесці кошыкі Аляксей Данілавіч навучыўся яшчэ хлапчуком, а цяпер гэтае рамяство прыносіць сапраўднае задавальненне, асалоду.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».