Вы тут

Мінчанін выгадаваў на балконе каноплі, а пасля ўжываў яе. Суд вынес прысуд


Суд вынес прысуд 31-гадоваму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 329 («Незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы») і ч. 1 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») КК Рэспублікі Беларусь, распавялі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.


Мінчанін выгадаваў дома два куста канопляў, прычым падышоў да гэтага з веданнем справы: выкарыстаў лямпы для стварэння неабходнай тэмпературы, вентылятар ад камп’ютара, угнойваў глебу.

На судовым пасяджэнні малады чалавек распавёў, што калісьці ў Мінскім раёне сарваў дзікарослы куст канопляў, прывёз дадому і сабраў з яго насенне. Затым у тумбачцы на балконе ён пасадзіў іх у грунт, а пасля сабраў " ураджай", добра высушыў і здрабніў яго. Некаторую частку ўжыў, а астатнюю захоўваў.

— Абвінавачаны раней не судзімы, мае вышэйшую адукацыю, працуе мантажнікам у будаўнічай арганізацыі, — распавёў старшы памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Арцём Цвяткоў, які выступаў у якасці дзяржаўнага абвінаваўцы па гэтай крымінальнай справе. — Сваю віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся. Суд прызнаў грамадзяніна вінаватым у незаконным пасеве і вырошчванні раслін, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы, у мэтах іншага атрымання наркатычных сродкаў і незаконным без мэты збыту захоўванні наркатычных сродкаў, прызначыўшы канчатковае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў апеляцыйным або наглядным парадку.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».