Вы тут

У Брэсце адзначылі 50-гадовы юбілей мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»


Сёння ў крэпасці цэлы дзень было шматлюдна. Адна за адной прыбывалі дэлегацыі, ускладалі кветкі, ушаноўвалі памяць абаронцаў каля Вечнага агню. Прадстаўнікі маладзёжных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, кіруючых органаў, зарубежныя госці прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах з нагоды юбілею.


Фота: wikipedia.org

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў урачыста адкрыты 25 верасня 1971 года. Экскурсаводы крэпасці заўсёды падкрэслівалі, што абаронцамі цытадэлі, якія гераічна змагаліся з 22 чэрвеня да канца ліпеня 1941 года, былі воіны 30 нацыянальнасцяў. Ніводны са сцягоў вайсковых часцей, якія на той час стаялі ў крэпасці, не дастаўся ворагу. Усё гэта ўлічвалася пры разглядзе пытання аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Такое званне яна атрымала ў 1965 годзе. Праз тры гады пачаліся работы па ўзвядзенні мемарыяла, які стаў помнікам мужнасці і гераізму пакалення 1940-х гадоў, што адстаяла краіну.

Сёлета калектыў мемарыяльнага комплексу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

З юбілейнай датай калектыў мемарыяльнага комплексу павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 22 чэрвеня 1941 года цытадэль стала першым шчытом на шляху гітлераўскай арміі, гарнізон змагаўся да апошняй кроплі крыві. «Мы да гэтай пары не ведаем усіх імёнаў мужных абаронцаў, якія крочылі ў бяссмерце дзеля нас і сваёй краіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Дзякуючы карпатлівай рабоце калектыву мемарыяльнага комплексу сучаснікі адкрываюць новыя старонкі абароны крэпасці і захапляюцца подзвігам гераічнага пакалення пераможцаў, сказана ў прывітальным адрасе. «Разам з мільёнамі наведвальнікаў з блізкага і далёкага замежжа, якія пабывалі ў мемарыяле за паўстагоддзя, мы схіляем галовы і ў думках дзякуем кожнаму, хто ваяваў тут, за жыццё і чыстае неба над галавой».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць калектыву, накіраваная на захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і ролі ў ёй нашага народа, дапамагае выхоўваць сапраўдных патрыётаў, дазваляе Беларусі і далей ствараць сваю будучыню на падмурку народнага адзінства, агульначалавечых каштоўнасцяў, міру і згоды.

Днём на плошчы Цырыманіялаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная памяці абаронцаў. Асноўным мерапрыемствам круглага стала «Мемарыял. 50 гадоў служэння гісторыі» стала прэзентацыя юбілейнага альбома «Брэсцкая крэпасць. Гісторыя і памяць».

А ўвечары ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы прайшло ўрачыстае пасяджэнне з нагоды юбілею крэпасці, дзе заслужаныя ўзнагароды з рук прэм'ер-міністра краіны Рамана Галоўчанкі атрымалі супрацоўнікі мемарыяла.

Нагадаем, што Указам Прэзідэнта ад 22 верасня 2021 года № 361 мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў удастоены ордэна Францыска Скарыны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Дзе кожны камень — помнік ім, героям

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.