Вы тут

Хакейныя матчы Алімпіяд і чэмпіянатаў свету будуць праводзіцца на канадскіх пляцоўках


Алімпійскі хакейны турнір і чэмпіянаты свету будуць праводзіцца на пляцоўках аднаго памеру — 60×26 м, як у НХЛ, распавёў першы віцэ-прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Раман Ратэнберга, паведамляе ТАСС.


Мінулы чэмпіянат планеты ў Рызе гуляўся на пляцоўках еўрапейскага стандарту — 60×30 м. Пачынаючы з 2022 сусветныя першынства будуць праходзіць на «кароткіх», заакіянскіх арэнах. На такіх жа будуць праводзіцца сустрэчы Алімпіяды ў Пекіне-2022, паведаміў функцыянер. У гэтым сезоне многія матчы Кантынентальнай хакейнай лігі таксама гуляюцца на пляцоўках стандарту НХЛ, у тым ліку і на «Мінск-Арэне», дзе сваіх супернікаў прымае мінскае «Дынама».

Ў 2022 годзе планетарны хакейны форум прымуць фінскія Хельсінкі і Тампэрэ, а ў 2023-м гаспадаром чэмпіянату свету будзе расійскі Санкт-Петербург.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».