Вы тут

Нецвярозы кіроўца фуры спрабаваў па сустрэчнай паласе ўехаць у Мінск


Нецвярозы кіроўца фуры паспрабаваў па сустрэчнай паласе ўехаць у Мінск. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


«25 верасня супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС, забяспечваючы бяспеку дарожнага руху на пр. Дзяржынскага, убачылі, як у горад па сустрэчцы заязджае фура. Інспектары паспрабавалі затрымаць парушальніка, аднак той працягнуў рух. Праз некалькі хвілін міліцыянтам удалося спыніць грузавік. За рулём знаходзіўся мужчына, па яго вонкавым выглядзе было зразумела, што ён п’яны. Кіроўцу даставілі на агляд. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго арганізме склаў 1,77 праміле алкаголю», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней дальнабойнік растлумачыў, што ён вярнуўся з рэйса і выпіў 300 г каньяку. Аднак на пытанне інспектара, чаму сеў за руль у такім стане, кіроўца адказаць не змог. Інспектары даставілі парушальніка ў выцвярэзнік. Аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».