Фігурыстка Вікторыя Сафонава заваявала для Беларусі алімпійскую ліцэнзію, паведамляе БелТА.
На кваліфікацыйным турніры ў Германіі Nebelhorn Trophy — 2021 яна заняла трэцяе месца, набраўшы па суме дзвюх праграм 190,29 бала.
Апярэдзіць прадстаўніцу Беларусі змаглі амерыканка Аліса Лью (207,40 бала) і Кацярына Куракова, якая выступае за зборную Польшчы (193,58).
Беларускія фігурысты, якія выступалі ў спаборніцтвах спартыўных пар, Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў занялі на спаборніцтвах у Германіі сёмае месца з вынікам 159,08 бала.
Фота з архіва БелТА
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».