Вы тут

Брэсцкі філіял «Белмытсэрвіса» атрымаў адмысловы сертыфікат у фармацэўтычнай галіне


Транспартна-лагістычны цэнтр «Брэст-Белмытсэрвіс-2» паспяхова прайшоў сертыфікацыю на адпаведнасць належнай дыстрыб’ютарскай практыкі (GDP) у фармацэўтычнай галіне, паведамілі ў кампаніі.


Нагадаем, што РУП «Белмытсэрвіс», як вядучы лагістычны аператар Рэспублікі Беларусь, адным з першых у краіне атрымаў пацвярджэнне адпаведнасці сваіх складскіх комплексаў высокім міжнародным стандартам і гатовы аказваць паслугі па захоўванні і апрацоўцы лекаў, у тым ліку тых, якія патрабуюць пэўных тэмпературных рэжымаў.

Гэтага патрабуе адпаведны указ Прэзідэнта, згодна з якім усе ўладальнікі мытных складоў і складоў часовага захоўвання пры апрацоўцы і захоўванні лекаў абавязаны з першага студзеня бягучага года выконваць правілы належнай дыстрыб’ютарскай практыкі.

— Заключэнне аб адпаведнасці правілам належнай дыстрыб’ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза выдадзена Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і пацвярджае, што на падставе звестак, атрыманых пры правядзенні інспектавання Брэсцкага філіяла РУП «Белмытсэрвіс, праведзенага дзяржаўным фармацэўтычным наглядам у сферы абарачэння лекавых сродкаў, дзейнасць па захоўванні і складзіраванні грузаў (лекавых сродкаў) адпавядае правілам належнай дыстрыб’ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, — расказалі ў кампаніі.

Што ўяўляе сабой склад часовага захоўвання транспартна-лагістычнага цэнтра «Брэст-Белмытсэрвіс-2»? Ён уключае халадзільную камеру на 104 палета-месцы з утрыманнем тэмпературнага рэжыму ў дыяпазоне +2 — +8, магчымасць падлогавага і стэлажнага захоўвання звыш дзвюх тысяч «квадратаў» тавараў.

Між іншым, агульная плошча складскога комплексу ТЛЦ «Брэст-Белмытсэрвіс-2» складае больш за 15 тысяч «квадратаў».

Трэба сказаць, што сертыфікаты на адпаведнасць належнай дыстрыб’ютарскай практыкі на сённяшні дзень ужо маюць чатыры склада часовага захоўвання ў Беларусі: тры з іх належаць РУП «Белмытсэрвіс»: такая магчымасць ёсць у Мінску, Магілёве і Брэсце.

Атрыманне аналагічнага заключэння плануецца ў дачыненні да складскіх плошчаў транспартна-лагістычнага цэнтра «Гомель — Белмытсэрвіс».

Як падкрэслілі на прадпрыемстве: захаванне бяспекі і якасці прадукцыі падчас яе захоўвання і складской апрацоўкі мае выключна важнае значэнне ў фармацэўтычнай галіне.


Наша даведка

Належная дыстрыб’ютарская практыка (GDP) — гэта сістэма забеспячэння якасці для складскіх прадпрыемстваў у сферы абароту лекавых сродкаў. Згодна з прынятымі на міжнародным узроўні правіламі GDP дыстрыб’ютары фармацэўтычнай прадукцыі павінны прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з гэтымі стандартамі. Рэалізацыя правілаў GDP забяспечвае наяўнасць ва ўсім ланцугу паставак узгодненых сістэм менеджменту якасці: пачынаючы з дастаўкі сыравіны на вытворчыя прадпрыемствы і заканчваючы адгрузкай гатовай прадукцыі карыстальнікам. У яго аснову пакладзеныя падыходы і прынцыпы належнай дыстрыб’ютарскай практыкі, прынятыя ў ЕС і рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».