Вы тут

Чым апрацаваць цяпліцу восенню ад хвароб і шкоднікаў


Догляд цяпліцы восенню ўключае прыбіранне, мыццё канструкцыі, апрацоўку глебы. Работы варта пачаць у канцы верасня — пачатку кастрычніка і скончыць да наступлення ўстойлівых замаразкаў. Калі своечасова правесці ўсе работы, то да вясны пабудова будзе абаронена ад паразітаў, цвілі і грыбка. Акрамя таго, канструкцыя праслужыць даўжэй, ды і працаваць у чыстай і дагледжанай цяпліцы больш прыемна.


Крок 1. Прыбіранне

Глебу варта ачысціць ад раслінных рэшткаў. Нават невялікія фрагменты таматавага бацвіння ці каранёў могуць стаць крыніцамі інфекцыі, у прыватнасці фітафторы, таму паспрабуйце прыбраць усё, у тым ліку і мульчу. Таксама варта вызваліць памяшканне ад апор. Калі цяпліца плёначная, здыміце плёнку, памыйце, прасушыце і пакладзіце на захоўванне.

Крок 2. Перакопка глебы

Зямля ў цяпліцы восенню кішыць рознымі мікраарганізмамі Наша задача — пазбавіцца ад тых, якія могуць нанесці шкоду раслінам. Для гэтага праводзяць перакопку глебы, каб бактэрыі, пустазелле і лічынкі шкоднікаў загінулі пасля наступнай апрацоўкі прэпаратамі. Глыбіня перакопкі — на штык рыдлёўкі.

Акрамя мікрафлоры, у глебе назапашваюцца рэшткі інсектыцыдаў і ўгнаенняў, таму раз на 2-3 гады верхні пласт глебы (25—30 см) варта замяняць на свежы. Стары грунт можна закласці ў кампост, рассыпаць на агародных градках альбо вынесці за межы ўчастка.

Калі вы высаджвалі сідэраты, то не скошвайце іх, а толькі злёгку падрэжце. Да вясны яны перапрэюць і стануць добрым угнаеннем для глебы.

Крок 3. Мыццё цяпліцы і інвентара

У канцы дачнага сезона цяпліца звонку і ўнутры выглядае не вельмі прывабна. Бруд на сценах, апалае лісце на даху, мох і павуціна — ад усяго гэтага трэба пазбавіцца. Звонку канструкцыю можна прамыць звычайнай вадой. Унутры лепш зрабіць гэта вадой з даданнем гаспадарчага мыла (1 брусок на вядро вады). Гатовы раствор нанясіце на брудныя паверхні, вытрымаеце 5—10 хвілін, а затым старанна змыйце. Такім жа чынам апрацуйце апоры і садовы інвентар.

У цяпліцах з полікарбанату трэба выкарыстоўваць толькі мяккія губкі або анучы з мікрофібры, каб не падрапаць паверхню.

Чым яшчэ можна памыць цяпліцу восенню? Выдатна справяцца з задачай сродак для мыцця посуду, марганцоўка і харчовая сода. Таксама можна выкарыстоўваць фармалін (250 г на 10 л вады) або раствор хлоркавай вапны (400 г на 10 л вады). А каб пазбавіцца ад моху і лішайнікаў на апорах, выкарыстоўвайце 5-працэнтны раствор меднага купарвасу.

Крок 4. Дэзынфекцыя і апрацоўка зямлі ад шкоднікаў

У якасці ўніверсальнага дэзынфектара можна выкарыстоўваць у цяпліцы восенню медны купарвас (100 г на 10 л вады). Таксама ён паслужыць выдатным угнаеннем. Але ўносіць яго трэба не часцей чым раз на 5 гадоў, бо рэчыва павышае кіслотнасць глебы. Грунт можна праліць гатовым растворам апырскаць. Ачысціць цяпліцу ад усіх відаў хвароб і шкоднікаў дапаможа таксама серная шашка.

Калі на працягу сезона не было праявы захворванняў, то дастаткова аздаравіць глебу ў цяпліцы восенню. З гэтым справяцца фітаспарын, байкал ЭМ і іншыя падобныя прэпараты.

Для лепшага эфекту апрацоўку цяпліцы варта паўтарыць праз 2 тыдні пасля першай працэдуры альбо праз прамежак, пазначаны ў інструкцыі да прэпарату.

Каб шкоднікі ня сяліліся ў шчылінах цяпліцы, апрацуйце канструкцыю хлоркавай вапнай (200—300 г на 10 л вады, настойваць 3 гадзіны, перад выкарыстаннем зліць з асадка).

Падрыхтоўка цяпліцы пад памідоры

Высадзіце ў цяпліцы сідэраты — жыта або люцэрну. Яны прадэзынфіцыруюць грунт, насыцяць яго пажыўнымі рэчывамі і зробяць больш друзлым, урадлівым. Высаджаная на такой глебе расада хутчэй пусціцца ў рост!

Што яшчэ трэба рабіць у цяпліцы восенню, каб таматам там спадабалася вясной? Паколькі ў раслін даволі разгалінаваная каранёвая сістэма, ім патрэбны максімальна друзлы і водапранікальнай грунт. Палепшыць гэтыя паказчыкі дапаможа прасейванне глебы, а таксама ўнясенне перагною, кампосту і біягумусу. Кіслыя глебы таматам не даспадобы, таму, калі ёсць такая праблема, абавязкова правядзіце раскісленне, напрыклад, унясіце 300—500 г вапны на 1 кв. м.

Падрыхтоўка цяпліцы пад агуркі

Паколькі каранёвая сістэма ў агуркоў развіта слаба, раслінам патрэбна лёгкая і ўрадлівая глеба з нейтральнай або слабакіслых рэакцыяй, а таксама дастатковая колькасць арганікі і мінеральных рэчываў. Таму трэба загадзя падрыхтаваць градкі.

Выдаліце верхні пласт глебы, засыпце градкі чарназёмам і ўнясіце па вядры гною на 1 кв. м. Зверху змесціце зняты пласт глебы ў сумесі з кампостам або перагноем (1: 1). Узімку рэгулярна падсыпайце снег, каб градкі прамерзлі. Да вясны глеба будзе насычана пажыўнымі рэчывамі і вільгаццю.

Каб раскісліць глебу, унясіце па 200—300 г вапны або даламітавай мукі, альбо 300—350 г драўнянага попелу на 1 кв. м.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».