Вы тут

Ключавыя драйверы Садружнасці. Ва ўмовах турбулентнасці ў свеце кааперацыя эканомік краін СНД мае вырашальнае значэнне


Ва ўмовах турбулентнасці ў свеце кааперацыя эканомік краін СНД мае вырашальнае значэнне. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар ПЕТРЫШЭНКА падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы», паведаміла БелТА.


«Сёння СНД — прызнаная міжнароднай супольнасцю рэгіянальная арганізацыя з практычным змястоўным напаўненнем дзейнасці і шырокім ахопам тэм у інтарэсах краін-удзельніц. Адным з ключавых дасягненняў СНД стала аб'ектыўнае захаванне цесных чалавечых кантактаў і абменаў, даверных палітычных адносін і шматпланавых гаспадарчых сувязяў з падтрыманнем тэндэнцыі на далейшую інтэграцыю. Асаблівае значэнне ў сувязі з гэтым мае створаная зона свабоднага гандлю таварамі, якая забяспечвае спрыяльныя ўмовы для эканамічнага развіцця нашых краін, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Заўважу, што ва ўмовах пастаяннай турбулентнасці ў свеце кааперацыя ўзаемадапаўняльных эканомік дзяржаў СНД мае вырашальнае значэнне. І гэта пацвярджаецца дынамікай узаемнага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці. Прыманыя меры ў інтэграцыйным фармаце ў сукупнасці з намаганнямі дзяржаў на нацыянальным узроўні далі магчымасць забяспечыць рост узаемнага гандлю дзяржаў — удзельніц СНД у першым паўгоддзі 2021 года на 26,7 працэнта».

У дату 30-годдзя СНД Беларусь прыняла старшынства ў органах Садружнасці. «Мы сканцэнтравалі сумесную дзейнасць на наступных асноўных кірунках. Першы — гэта далейшае паглыбленне інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД. У перспектыве ён прадугледжвае выхад на стварэнне шырокай еўразійскай зоны супрацоўніцтва, у тым ліку за кошт спалучэння з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі, у першую чаргу ЕАЭС, АДКБ, ШАС. Другі — садзейнічанне развіццю агульнай эканамічнай прасторы, павышэнне эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэальнае скарачэнне перашкод для свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і рабочай сілы», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Тэмп росту ВУП краін СНД за студзень — ліпень 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам летась склаў 104,4 працэнта, прадукцыі прамысловасці — 104,2 працэнта, інвестыцый у асноўны капітал — 105,4 працэнта, перавозкі грузаў — 105,4 працэнта.

У якасці трэцяга кірунку супрацоўніцтва Ігар Петрышэнка назваў умацаванне гуманітарных сувязяў, пашырэнне кантактаў у галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму. «І чацвёрты прыярытэт, які апошнім часам з'яўляецца не менш значным, чым названыя вышэй, — гэта каардынацыя намаганняў у галіне абароны і міжнароднай бяспекі», — дадаў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, працягваецца работа над праектам пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. «Разлічваем, што сумесная плённая праца дасць магчымасць вынесці праект на разгляд вышэйшых органаў Садружнасці ў найбліжэйшы час. Яго падпісанне забяспечыць дадатковую магчымасць устойлівага эканамічнага развіцця ў інтарэсах краін Садружнасці на аснове комплекснай зоны свабоднага гандлю», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?