Вы тут

Наталля Качанава: Размова пра будучыню краіны не можа быць хуткай і лёгкай


Старшыня Савета Рэспублікі расказала аб рабоце над папраўкамі ў Канстытуцыю, якая будзе прадоўжана. 


— Гэта дыскусія па сутнасці аб будучыні краіны і таму яна не можа быць хуткай і лёгкай, — пераканана спікер верхняй палаты парламента. Яна расказала, што размова з удзелам Прэзідэнта была працяглай і сур’ёзнай, бо гутарка ішла аб вельмі важных рэчах — папраўках у Асноўны закон. — Гэта — будучыня нашай краіны, таму размова не можа быць хуткай і лёгкай. Вядома, яна няпростая.

Паводле яе слоў, многія члены Канстытуцыйнай камісіі выказвалі свой пункт гледжання па найбольш вострых пытаннях. Хоць такіх пытанняў засталося не так шмат. За час работы камісіі па большасці пазіцый удалося прыйсці да ўзгодненага меркавання. 

— Разумеючы меру сваёй адказнасці, ты кожны раз думаеш над той ці іншай пазіцыяй у Канстытуцыі, наколькі гэта будзе правільна. Гэта ж нават не сённяшні дзень, а Асноўны закон будучага, па якім будзе жыць моладзь, якая ідзе за намі, — звярнула ўвагу Наталля Качанава.

Па выніках праведзенай дыскусіі прынята рашэнне дапрацаваць праект паправак на ўзроўні экспертаў, затым вынесці яго на ўсенароднае абмеркаванне, пасля чаго юрысты дашліфуюць фармулёўкі і тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе яшчэ раз разгледжаны з удзелам кіраўніка дзяржавы, які прыме рашэнне аб яго вынясенні на рэферэндум.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».