Вы тут

Першакурснік ФПМІ БДУ Яўген Стэфанкоў перамог у конкурсе «VK Cup» у намінацыі «Mobіle»


Першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Яўген Стэфанкоў перамог у конкурсе «VK Cup» у намінацыі «Mobіle». Студэнт распрацаваў дадатак для праслухоўвання подкастаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце», дзе карыстальнікі могуць пакідаць «хуткія рэакцыі» ў выглядзе смайлікаў або невялікай тэкставай нататкі, а стваральнікі гукавога файла — сачыць за статыстыкай рэакцый слухачоў.


Чэмпіянат «VK Cup» праводзіўся ў чатырох намінацыях: «Mobіle» (мабільная распрацоўка), «Engіne» (спартыўнае праграмаванне), «Desіgn» (дызайн інтэрфейсаў), «ML» (машыннае навучанне). Удзельнікамі сталі больш за 1000 рускамоўных ІT-спецыялістаў ва ўзросце ад 16 да 42 гадоў, і толькі 128 з іх прайшлі ў фінал. У кожным з кірункаў было сем прызавых месцаў. Дарэчы, 17-гадовы Яўген Стэфанкоў стаў самым маладым пераможцам конкурсу, апярэдзіўшы ў інтэлектуальнай гонцы вопытных спецыялістаў.

У рамках конкурснай праграмы ўдзельнікам прапаноўвалася вырашыць задачы па пашырэнні ў перспектыве функцый «УКантакце». Так, у адборачным туры канкурсанты намінацыі «Mobіle» выконвалі заданні па стварэнні дадатку для апрацоўкі галасавых паведамленняў з эфектамі закадравага смеху, праектавалі інтэрфейс выкліку таксі, вызначалі ўзрост карыстальнікаў па іх паводзінах. У фінальным паядынку ўдзельнікі на працягу тыдня распрацоўвалі дадатак для праслухоўвання падкастаў.

Пераможцаў вызначалі ІT-спецыялісты каманды «УКантакце» праз тэсціраванне працаздольнасці дасланых праектаў.

Чэмпіянат найлепшых распрацоўшчыкаў і дызайнераў «VK Cup» праводзіцца штогод камандай сацыяльнай сетцы «УКантакце» з 2012 года. Конкурс аб'ядноўвае найлепшых ІT-спецыялістаў для пашырэння і распрацоўкі новага функцыяналу сацыяльнай сеткі, вывучэння сучасных тэндэнцый ІT-рынку, стварэння ўмоў для развіцця маладых распрацоўшчыкаў і магчымасці іх працаўладкавання ў ІT-кампаніі. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца рускамоўныя праграмісты-спартсмены, дызайнеры інтэрфейсаў, спецыялісты па машынным навучанні і стваральнікі мабільных праграм ва ўзросце ад 16 гадоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Дадай сваё... «УКантакце»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.