Вы тут

Лукашэнка: Наша яднанне было б немагчымае без кансалідацыі ўсіх пакаленняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей.


«Гэта свята яшчэ раз нагадвае нам пра культурны код беларусаў, у якім вялікая павага да старэйшых з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам у грамадстве, а мудрасць і багаты жыццёвы вопыт заўсёды ляжаць у аснове прыняцця лёсавызначальных рашэнняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Сёлетні год аб'яўлены Годам народнага адзінства, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Наша яднанне было б немагчымае без кансалідацыі ўсіх пакаленняў у імкненні забяспечыць мір і згоду на роднай зямлі, будаваць будучыню сваёй краіны, абапіраючыся на правераныя часам традыцыі і каштоўнасці. Гарантам іх захавання з'яўляецеся менавіта вы, людзі залатога ўзросту. Таму адным з асноўных кірункаў дзяржаўнай палітыкі была, ёсць і будзе сацыяльная абарона пажылых грамадзян».

У віншаванні гаворыцца, што сёння ў Беларусі выбудавана разгалінаваная сістэма па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця гэтай катэгорыі насельніцтва, пашыраюцца магчымасці для актыўнага даўгалецця і самарэалізацыі.

Прэзідэнт пажадаў усім і ў святы, і ў будні моцнага здароўя, выдатнага настрою, душэўнага спакою і дабрабыту.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.