Вы тут

Ападкі, туман, галалёд і шэрань. Ці абыдзецца кастрычнік без кліматычных сюрпрызаў?


Чаму мінулы верасень можа ўвайсці ў гісторыю метэаназіранняў, і якое надвор’е чакаць у кастрычніку? Самы вядомы сіноптык Беларусі, вядучы прагнозу надвор’я на тэлеканале АНТ Дзмітрый Рабаў расказаў аб прычынах анамальна халоднага пачатку восені і зрабіў свой прагноз на кастрычнік.


«Надвор’е ў верасні больш нагадвала глыбокую восень, чым яе пачатак. Усталявалася анамальна халоднае для гэтага часу года надвор’е з тэмпературай, якая адпавядае норме сярэдзіны кастрычніка. На шчасце, абышлося без першага снегу», — гаворыць Дзмітрый.

У чым прычына анамальна халоднага верасня?

Такое надвор’е вызначаюць паўночна-атлантычныя цыклоны, якія прынеслі арктычнае ўварванне паветраных мас. Адмоўныя анамальныя тэмпературы захапілі велізарную прастору. А паўночныя вятры ўзмацнялі адчуванне холаду. Неба на працягу большасці дзён было зацягнута шчыльнай дажджлівай воблачнасцю. У выніку толькі ў Мінску па даных на канец верасня выпала 119 мм ападкаў, што складае 232 %  ад нормы. Норма — 51 мм. Нягледзячы на непрацяглы цёплы сезон бабінага лета, які прыпаў на другую дэкаду верасня, у гэтага месяца ёсць вялікія шанцы ўвайсці ў гісторыю метэаназіранняў у статусе самага халоднага месяца XXI стагоддзя. Дарэчы, 22 верасня пачалася астранамічная восень, і, як бы мы ні жадалі, прырода паступова  пачынае засынаць, пахмурных дзён будзе яшчэ больш.

Чаго чакаць ад надвор’я ў кастрычніку?

У адрозненне ад мінулага кастрычніка, які стаў самым цёплым з 1945 года, сёлета сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца ў межах шматгадовых паказчыкаў. Гэта значыць, чакаем надвор’е без істотных сюрпрызаў. Норма ад ..+5 градусаў па паўночным усходзе да ..+8 па паўднёвым захадзе нашай краіны. У параўнанні з вераснем тэмпература паветра зніжаецца прыблізна на 6 градусаў. А, пачынаючы з другой дэкады кастрычніка, адбываецца ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы праз адзнаку +5 у бок зніжэння. Такім чынам, завяршаецца вегетацыйны перыяд, і прырода рыхтуецца да надыходу зімы.  

Што з ападкамі?

Месяцовая колькасць ападкаў у кастрычніку мяркуецца менш за кліматычную норму, якая складае 42-61 мм. У сярэднім на кастрычнік прыпадае 11-16 дзён з ападкамі. Асноўны дэфіцыт вільгаці прыйдзецца на першую дэкаду месяца. У другой і трэцяй колькасць аблокаў павялічыцца, і ёсць вялікая верагоднасць выпадзення першых змешаных ападкаў — дажджу і мокрага снегу. У кастрычніку нас чакае да 14 дзён з туманамі. А напрыканцы месяца могуць назірацца галалёдныя з’явы і шэрань.

З гісторыі метэаназіранняў…

  • Самая нізкая тэмпература паветра была адзначана ў ноч на 31 кастрычніка 1966 года на метэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласці і склала 19,8 градуса марозу.
  • Самым цёплым кастрычніцкім днём лічыцца 7 кастрычніка 1893 года. У Мазырскім раёне было зафіксавана аж  27,7 градуса цяпла.
  • Максімальная колькасць ападкаў за кастрычнік адзначана ў 1974 годзе ў Брэсце — 248 літраў вады на квадратны метр. А ў кастрычніку 2000 года ў Гродне ападкаў наогул не адзначалася.

Ці ўвойдзе ў гісторыю метэаназіранняў кастрычнік 2021, пакажа час, а пакуль атрымлівайце асалоду ад залатой восені!

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: Ян ХВЕДЧЫН

Выбар рэдакцыі

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.